29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За хабар у памеры бутэлькі каньяку і трох палак кілбасы дырэктар саўгаса сеў на чатыры гады

22
За хабар у памеры бутэлькі каньяку і трох палак кілбасы дырэктар саўгаса сеў на чатыры гады

Агульны кошт «хабару» склаў 45 рублёў 56 капеек.

8 жніўня суд Расонскага раёна прызнаў 56-гадовага дырэктара камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Краснаполле» Сяргея Карпенку, які кіраваў гаспадаркай 24 гады, вінаватым у атрыманні хабару шляхам вымагання, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Як выяўлена следствам, 4 траўня Карпенка, які таксама з'яўляўся «дэпутатам» райсавета, знаходзячыся ў сваім працоўным кабінеце, запатрабаваў ад беспрацоўнай за працаўладкаванне ў КУСГП хабар у выглядзе прадуктаў харчавання і спіртных напояў.

Пасля гэтага жанчына, якая хацела працаўладкавацца ў КУСГП «Краснаполле», звярнулася ў міліцыю. 7 траўня яна прынесла ў кабінет і перадала дырэктару сельгаспрадпрыемства бутэльку каньяку, тры батоны кілбасы і каробку цукерак

Пасля гэтага Серей Карпенка быў затрыманы з довадамі злачынства ў працоўным кабінеце, а затым змешчаны ў следчы ізалятар.

Абставінамі, змякчальнымі адказнасць абвінавачанага, суд прызнаў наяўнасць на яго ўтрыманнi непаўналетняга дзіцяці і выплату ў поўным аб'ёме сумы даходу ад злачыннай дзейнасці.

У выніку Сяргей Карпенка прызнаны вінаватым у атрыманне хабару шляхам вымагання, і на падставе часткі 2 артыкула 430 КК яму прызначанае пакаранне ў выглядзе 4 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй усёй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый на 4 гады. Адбываць пакаранне былы старшыня будзе з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму, пра гэта «ННВ» паведамілі ў прэс-службе Віцебскага абласнога суда.

Прысуд у законнае дзеянне не ўвайшоў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках