16 красавiка 2024, aўторак, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве адключаць падсветку, каб убачыць зарапад

2
У Варшаве адключаць падсветку, каб убачыць зарапад

Сёння вечарам у небе пачнецца «зарапад Персеіды».

12 жніўня прыблізна з дзевяці гадзінаў вечару ў небе можна будзе назіраць «зарапад Персеіды». Персеіды – гэта плынь, якая складаецца з драбнюткіх часціц – метэораў – памерам ад парушынкі да гарошыны. Часцінкі згараюць, трапляючы ў атмасферу, пакідаючы яркі след, які мы прымаем за падзенне зоркі, піша «Радыё Польшча».

Матэвуш Вышыньскі з планетарыя «Неба Каперніка» падказвае, як лепш за ўсё ўбачыць «зарапад»: «Мы зможам убачыць мноства знічак, або метэораў. Для гэтага не патрэбныя ніякія тэлескопы, падзорныя трубы. Трэба толькі зручна ўладкавацца на зямлі, на траве і глядзець у неба. Незвычайнае відовішча будзе назірацца часцей, чым раз у хвіліну. Гэта будзе вельмі прыгожа і эфектна».

Каб жыхарам Варшавы было лягчэй разглядзець у небе незвычайную прыродную з'яву, увечары будзе адключаная падсветка многіх будынкаў горада, мастоў праз Віслу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках