3 траўня 2024, Пятніца, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронцы Курапатаў: Прыехалі дзве жанчыны з Даніі, каб нас падтрымаць

4
Абаронцы Курапатаў: Прыехалі дзве жанчыны з Даніі, каб нас падтрымаць

Салідарнасць з патрыётамі выказваюць і беларускія кіроўцы.

Учора, як і кожную суботу, за вахту ля ўваходу ў «Бульбаш-хол» адказвала грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь». Актывісты знаходзіліся тут з 12.00. За ўвесь час ніводны аўтамабіль на тэрыторыю рэстарацыі не трапіў. Многія кіроўцы аўтамабіляў, якія праязджалі па МКАД, бачачы беларускія і еўрапейскія сцягі, сігналілі на знак падтрымкі, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

Расказвае Дзяніс Урбановіч, які бярэ ўдзел у акцыях у Курапатах ужо больш за два месяцы:

- Цяпер тут блізу 20 чалавек, ёсць журналісты. Прыехалі дзве жанчыны з Даніі з перакладчыкам, падтрымалі нас, падзякавалі за тое, што мы робім. Была міліцыя, склалі пратакол на мяне. Пару аўто, якія пад'язджалі да рэстарацыі, пасля правядзення растлумачальнай гутарку развярнуліся і з'ехалі. Вахта сёння будзе трываць да 21.00.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках