27 красавiка 2024, Субота, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядае Беларусь на мапе тэмпературных рэкордаў Еўропы

Як выглядае Беларусь на мапе тэмпературных рэкордаў Еўропы

Даследнікі параўналі летнюю спякоту ў нас і ў ЕЗ.

Пра гэта сведчыць мапа тэмпературных рэкордаў Еўропы, складзеная чэшскім даследчыкам Якубам Марыянам. На ёй адлюстраваны тэмпературны рэкорд Беларусі - 38,9 градусаў паводле Цэльсія, зафіксаваны 8 жніўня 2010 года ў Гомелі (у гомельскім аэрапорце горада ў той дзень было 39,2 градуса, аднак у якасці афіцыйнага рэкорду гэты паказчык не залічаны).

На мапе відаць, што спёка ў суседніх Украіне, Расеі і Польшчы фіксавалася больш высокая, чым у Беларусі. У той жа час краіны Балтыі паводле тэмпературнага паказчыку ад Беларусі значна адсталі, піша thinktanks.by.

Самая высокая афіцыйна зарэгістраваная тэмпература ў свеце складае 56,7°C (134°F), якая была зафіксаваная 10 ліпеня 1913 года ў Furnace Creek, Каліфорнія, ЗША. На іншых кантынентах таксама ёсць шэраг сапраўды гарачых месцаў: з тэмпературай 55,0°C у Афрыцы (Туніс), з тэмпературай 53-54°C у Азіі (Ізраіль, Іран, Ірак, Кувейт, Пакістан, некаторыя з іх паказчыкаў аспрэчваюцца), з тэмпературамі 50,7°C у Акіяніі (Аўстралія) і 48,9°C у Паўднёвай Амерыцы (Аргенціна).

Клімат жа ў Еўропе даволі мяккі. Самая высокая тэмпература была зафіксаваная ў грэчаскіх Афінах 10 ліпеня 1977 года - 48,0°C.

Самая прахалодная краіна Еўропы - Ісландыя - 30,5 градусаў спёкі. Пры гэтым даследчык звяртае ўвагу на нечакана нізкі запіс у Ірландыі. Ірландыя адчувае недахоп тэмпературнага экстрэмуму ў параўнанні з краінамі, размешчанымі ў аднолькавых шыротах, праз уплыў Атлантычнага акіяна і Гальфстрыму, што захоўвае клімат адносна прахалодным летам і адносна цёплым зімой.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках