25 красавiка 2024, Чацвер, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы склалі спіс самых карысных для здароўя прадуктаў

8
Навукоўцы склалі спіс самых карысных для здароўя прадуктаў

Для гэтага спецыялісты з Інстытута грамадскай аховы здароўя Амерыкі прааналізавалі мноства звестак.

Навукоўцы з Інстытута грамадскай аховы здароўя Амерыкі прааналізавалі звесткі, сабраныя з цэнтраў кантролю і прафілактыкі, і ў выніку склалі спіс самых карысных для здароўя прадуктаў, паведамляе healthinfo.ua.

Ужыванне гэтых прадуктаў з'яўляецца дзейснай прафілактыкай атлусцення, а таксама дапамагае пазбегнуць развіцця цяжкіх захворванняў, заявілі даследнікі. Навукоўцы парэкамендавалі рэгулярна есці разнастайнае зяленіва і ліставую гародніну. У гэтых раслінных прадуктах утрымліваюцца высокі ўзровень вітамінаў A, B6, C, E, K, якія спрыяюць паляпшэнню працэсаў стрававання, а таксама нармалізацыі вагі і гарманальнага фону.

Асабліва карысным, падкрэслілі медыкі, з'яўляецца шпінат - яго прысутнасць у рацыёне абараняе ад інфекцыйных захворванняў і прастуды.

Акрамя таго, экспэрты кажуць, што важна ўжываць у ежу разнастайную капусту - звычайную, кветкавую, брусельскую. Капуста з'яўляецца крыніцай набору каштоўных для ўмацавання арганізма нутрыентаў: кальцыю, жалеза, фоліевай кіслаты і абалоніны.

Таксама дыетолагі з Інстытута грамадскага аховы здароўя Амерыкі далі такую параду: замяніць бананы гарбузом. Спецыялісты спасылаюцца на вынікі даследаванняў, якія паказалі, што ў гарбузе значна больш чым у бананах калію, які з'яўляецца адным з галоўных «сардэчных» мінералаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках