26 красавiка 2024, Пятніца, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея спаўзае ў тэхналагічную яму

4
Расея спаўзае ў тэхналагічную яму

Лік вынаходак на мінімуме за 11 гадоў.

У Расеі прадаўжае скарачаецца колькасць навуковых распрацовак і інавацый, нягледзячы на дэкларацыі ўлады пра неабходнасць здзейсніць "тэхналагічны рывок" у напрамку лічбавай эканомікі, піша finanz.ru.

Паводле вынікаў 2017 года колькасць патэнтных заявак на вынаходкі скарацілася на 12,3%, а выніковы вынік – 36454 штукі – стаў рэкордна нізкім з 2006 года.

Такія звесткі прыводзіць "Інтэрфакс" са спасылкай на "Адзіны дэпазітарый вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці" (ЕДРИД).

Колькасць патэнтных заявак ад расейскіх грамадзянаў і юрыдычных асобаў упала на 15%. Гэта стала вынікам скарачэння фінансавання НДВКП і зніжэння актыўнасці навукова-даследчых інстытутаў і ВНУ, гаворыцца ў даследаванні.

Колькасць заявак ад замежных кампаній, якія доўгі час былі галоўным драйверам рынку інтэлектуальнай уласнасці ў Расеі ўпала на 7,5%. Амерыканскія кампаніі скарацілі іх на 9%, нямецкія – на 11%, кітайскія – на 22%.

Узровень інавацыйнай актыўнасці ў расейскай прамысловасці падае трэці год запар, пацвярджае даследаванне ІСДЭВ НДУ ВШЭ.

Калі ў 2004-м годзе дзель кампаній буйнога і сярэдняга бізнэсу, якія ўкараняюць у сваёй працы высокія тэхналогіі і прынцыпова новыя ідэі, складала 10,5%, у 2012-м – 9,9%, у 2015-м – 9,5%, то ў мінулым скарацілася да 9,2%.

Зафіксаваны паказнік – мінімальны з 1999 года. Спад тлумачыцца "зніжэннем інтэнсіўнасці інавацыйных працэсаў у сярэднетэхналагічных вытворчасцях, такіх, напрыклад, як вытворчасць электрычных машынаў і электраабсталявання, металургія", тлумачыць галоўны эксперт ІСДЭВ НДУ ВШЭ Святлана Фрыдлянава.

Паводле дынамікі інавацыйнага развіцця расейская прамысловасць у 4-6 разоў адстае ад асноўных індустрыяльных краінаў: так, у Швэйцарыі 60,2% кампаній выкарыстаюць інавацыі, у Нямеччыне – 58,9%, у Францыі – 46,5%, у Вялікай Брытаніі – 45, 7%.

Расейскі паказнік – нізкі нават паводле мерак Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

З 33 краінаў, якія аналізавала ВШЭ, толькі ў Румыніі інавацыйная актыўнасць ніжэйшая за расейскую (6,4%).

Горш за ўсё ідуць справы на высокатэхналагічных вытворчасцях, у галінах высокіх перадзелаў, звязаных з вытворчасцю "складаных нехарчовых тавараў", адзначаюць эксперты Цэнтра стратэгічных распрацовак.

Паводле іх падлікаў, сёмая частка ўсіх вытворчых магутнасцяў у Расеі ўжо ў сутнасці – пустышкі, бо састарэлі маральна і тэхнічна і не могуць выкарыстоўвацца для вытворчасці канкурэнтнай прадукцыі.

У сектары тавараў інвестыцыйнага попыту – машынаў і абсталявання – 25% вытворчых магутнасцяў ужо неканкурэнтаздольныя, у вытворчасці вырабаў са скуры 50% абсталявання – састарэлае.

У хімічнай прамысловасці 42% абсталявання мае ўзрост больш за 15 гадоў, у металургіі такіх магутнасцяў – 53%. У вытворчасці антыбіётыкаў, шынаў, канвеерных стужак, ткацкіх станкоў, турбін, тралейбусаў, падшыпнікаў, цэлым шэрагу хімічных вытворчасцей – выкарыстоўваюцца магутнасці яшчэ савецкага перыяду, а сярэдні ўзрост абсталявання дасягае 20–25 гадоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках