25 красавiка 2024, Чацвер, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя найлепшыя еўрапейскія сталіцы для рэлаксу на выходныя

1
Названыя найлепшыя еўрапейскія сталіцы для рэлаксу на выходныя

Гарадскія падарожжы на некалькі дзён становяцца ўсё больш папулярнымі.

Капенгаген, Люксембург і Талін узначалілі рэйтынг найбольш «рэлаксацыйных» еўрапейскіх сталіцаў, дзе можна спакойна адпачыць у кароткім падарожжы. У топ-5 апынуліся таксама Хельсінкі і Заграб, паведамляе «Еўрапульс».

Рэйтынг European Relaxation Index складзены турыстычным сайтам Spa Seekers паводле пяці асноўных крытэрыяў: узровень шчасця мясцовых жыхароў, шчыльнасць насельніцтва, даступнасць грамадскага транспарту, даўжыня берагавой лініі ў непасрэднай блізкасці і агульны ўзровень жыцця. Акрамя таго, складальнікі рэйтынгу прымалі да ўвагі загружанасць найбліжэйшага аэрапорта.

Высветлілася, што ў Хельсінкі самыя шчаслівыя жыхары, у Капенгагене самы высокі ўзровень жыцця, а гарадскім транспартам больш за ўсё задаволеныя люксембуржцы.

Як адзначаюць складальнікі, гарадскія падарожжы на некалькі дзён становяцца ўсё больш папулярнымі за апошні час.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках