20 красавiка 2024, Субота, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія фанаты супраць уладаў

9
Беларускія фанаты супраць уладаў

Разважанні пасля перамогі «Дынама» над «Зенітам».

Заўчорашні футбольны матч у першую чаргу запомніўся упэўненай перамогай «Дынама-Менск». Але да канца першага тайма галоўнай навіной усё ж быў праход фанатаў «Зеніта» па Кастрычніцкай. Дымы, сцягі, абразлівыя крычалкі на адрас амапаўцаў – усё як мае быць піша телеграм-канал «Баста».

Фанаты менскага клуба калісьці адрываліся не горш. Былі і выезды на 1000 чалавек, і апазіцыйныя лозунгі ў адказ на бязмежжа міліцыі. Глядзіце знятае ў траўні 2011 года падчас матчу з «Белшынай»:

Тады ў адказ на дзеянні амапаўцаў фанаты «Дынама» сталі скандаваць «Ненавідзім рэжым» і «Футбол для фанатаў, а не для мянтоў».

Не адставалі і заўзятары іншых клубаў. Фанаты ў Беларусі канчаткова ўсталі на патрыятычныя пазіцыі. Гэта нармальна, так адбываецца ўсюды. Але не ў Беларусі. Тут у сяго-таго манія пераследу і куча фобій. Сілавікам аддалі загад, і ўжо пасля матчу Беларусь – Украіна ў кастрычніку 2014 года, калі ўся «Барысаў-Арэна» дружна скандавала патрыятычныя лозунгі, пачаліся рэпрэсіі. Рэгулярна сталі з'яўляцца навіны пра арышты фанатаў, шмат хто трапіў у турмы. Дайшло да таго, што нават кіраўніку Беларускай федэрацыі футболу Сяргею Румасу давялося падаць голас на абарону заўзятараў. Не дапамагло, вядома.

Пераломным момантам для «Дынама-Менск» стаў паказальны арышт вядомага фаната Віталя «Пумы» восенню 2016 года. Пасля гэтага шматлікія заўзятары клуба абвесцілі байкот матчаў:

«Аднойчы мы абралі шлях не быць шэрай масай, і гэты шлях трэба прайсці да канца, таму дзеля салідарнасці са сваім сябрам мы гатовыя пайсці на найгоршае, што можа выбраць фанат – адмову ад наведвання сектара», – гаворыцца ў заяве заўзятараў «Дынама-Менск».

Пэўных поспехаў сілавікі дамагліся – на стадыёнах стала цішэй. Але ёсць і іншы бок медаля.

Учора мы ўбачылі сапраўдны вынік працы спецслужбаў. Ён аднолькавы для ўсіх сфераў жыцця дзяржавы: святое месца пустое не бывае. Гэта датычыцца і патрыятычных арганізацый, і СМІ, і фанацкага руху. Прэсуеце сваіх – ок, прымайце чужых. Фанатаў, напрыклад. Агрэсіўных, арганізаваных, якія паводзяць сябе ў Менску як гаспадары, гатовых, калі будзе каманда, разнесці паўгорада. Мяркуючы з бездапаможна-напружаных твараў амапаўцаў падчас маршу фанатаў «Зеніта», яны нібыта зразумелі, што гэта не самы лепшы варыянт. Ці зразумеюць улады?

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках