28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікіта Капленка: Хацелі забіць «Зеніту» яшчэ адзін, 4:0 - не мяжа

1
Мікіта Капленка: Хацелі забіць «Зеніту» яшчэ адзін, 4:0 - не мяжа

Паўабаронца менскага «Дынама» пракаментаваў разгромную перамогу над расейскім клубам.

Паўабаронца менскага «Дынама» Мікіта Капленка пракаментаваў перамогу над «Зенітам» (4:0) у першым матчы 3-га кваліфікацыйнага раунду Лігі Еўропы.

«Першы матч скончаны, будзем рыхтавацца да наступнай гульні. Пакуль нічога невядома, бо гуляем з «Зенітам». Будзем спадзявацца, што другі матч будзе такім жа ўдалым, як і першы.

За кошт чаго перамаглі? За кошт самааддачы і жадання перамагчы. У нас была ўстаноўка - не даць нічога зрабіць спаборніку. Мы справіліся, і ў «Зеніту» сёння нічога не атрымалася. Хацелі забіць яшчэ адзін, беглі наперад, 4:0 - не мяжа.

Словы трэнера застануцца ў распранальні. Атмасфера выдатная! З братам пакуль не спісваліся. Што мама скажа? З перамогай, мне скажа», цытуе Капленку championat.com.

Мікіта Капленка - старэйшы брат паўабаронцы «Зеніту» Кірылы Капленкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках