19 красавiка 2024, Пятніца, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціну прапанавалі адказаць на санкцыі новымі падаткамі для расейцаў

2
Пуціну прапанавалі адказаць на санкцыі новымі падаткамі для расейцаў

З такой прапановай да Пуціна звярнуўся памочнік прэзідэнта РФ Андрэй Белавусаў.

На фоне нарастання пагрозы новых санкцыяў ЗША, якія могуць распасцірацца ад забароны на тэхналогіі і інвестыцыі ў дзяржаўную пазыку да поўнага адключэння Расеі ад сусветнай даляравай сістэмы, улады працягваюць шукаць спосабы напоўніць бюджэт за кошт падвышэння падаткаў, піша finanz.ru.

Услед за павелічэннем ПДВ да 20%, якое прынясе амаль 600 млрд рублёў на год, падатковым манеўрам у нафтавай галіне, які дазволіць сабраць яшчэ 1,1 трыльёна, дадатковыя канфіскацыі можна правесці ў металургаў і хімічнай прамысловасці.

Як паведамілі Bloomberg, «Ведомости» і РБК, з такой прапановай да Уладзіміра Пуціна звярнуўся памочнік прэзідэнта Андрэй Белавусаў.

На думку Белавусава, які ўважаецца за ідэолага падвышэння ПДВ, з 14 металургічных, хімічных і нафтахімічных кампаній можна сабраць 513,66 млрд рублёў за год. Гэта звышпрыбыткі, якія тыя атрымалі праз змену «замежнай рынкавай кан'юнктуры», аргументуе Белавусаў.

«Нарнікелю», з ягоных разлікаў, можна выпісаць рахунак на 114,2 мільярда рублёў, «Алросе» - на 67,28 млдр рублёў, «Сібуру» - на 65,23 рублёў, «Северсталі» - на 43,31 рублёў.

З золатаздабывальнай кампаніі сына сенатара Сулеймана Керымава «Полюс» прапануецца атрымаць дадаткова 58,19 рублёў.

У спісе Белавусава апынуўся нават «Мечэл», які тры гады таму знаходзіўся на мяжы банкруцтва, ад якога яго выратавала толькі рэструктурызацыя пазыкі перад расейскім банкамі.

Рэнтабельнасць металургаў і хімікаў істотна вышэйшая, чым у нафтагазавага сектара, тлумачыць Белавусаў: гэта стварае магчымасці для дзяржавы ў канфіскацыі сыравіннай рэнты «з улікам санкцыйных абмежаванняў».

Пуцін даў даручэнне прапрацаваць пытанне на ўзроўні экспэртаў і ўрада, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў. Хоць сутнасць прапановы не выклікае пытанняў, аргументацыя і механізм «абсалютна абсурдныя» і «ствараюць няслушныя сігналы для суб'ектаў эканомікі», кажа дырэктар аналітычнага дэпартамента «Лока-Інвест» Кірыл Трэмасаў.

Дэ-факта прапануецца падатак на эфектыўнасць: калі кампаніі рэалізавалі правільную інвестыцыйную стратэгію і цяпер пажынаюць плады гэтай дзейнасці (напрыклад, «Поўначсталь»), то яны павінны аддаць нашмат больш, чым тыя, хто здзяйсняў стратэгічныя памылкі, тлумачыць экспэрт: такі падыход дэматывуе і фактычна заахвочвае кампаніі, якія горш працуюць.

Адабранне больш чым 500 млрд рублёў раўназначнае канфіскацыі траціны даходаў усіх металургаў, каментуе кіраўнік аналітычнага дэпартамента БКС Кірыл Чуйко: гэта ўдарыць па іх магчымасцях інвеставаць у мадэрнізацыю і падтрыманне магутнасцяў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках