20 красавiка 2024, Субота, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на галоўным рынку Менска

Кошты на галоўным рынку Менска

Колькі гародніны, садавіны і ягад можна набыць на Камароўскім рынку на 10 рублёў.

За апошнія сем дзён на галоўным рынку Менска кошты садавіны, ягад і гародніны айчыннай вытворчасці моцна ўпалі. На імпартныя, наадварот, падраслі. З навінак на Камароўцы з'явілася незвычайная каляровая капуста - яскрава-жоўтая і бэзавая. Tu.by даведаўся, што і пачым цяпер на Камароўскім рынку, а таксама колькі гародніны, садавіны і ягад можна набыць на 10 рублёў.

Наступіла яблычна-грушавая пара. Усе прылаўкі заваленыя раннімі гатункамі гэтай садавіны. Тыя, што мяльчэйшыя і непрыгожыя, можна знайсці коштам нават да 1 рубля. Буйныя і прыгожыя каштуюць 3-3,5 рубля.

Людзі набываюць маліны кілаграмамі. Няўжо так моцна патаннелі?

- Так, маліны патаннелі, сёлета ўраджай, - распавядае адзін з адміністратараў рынку. - Самыя танныя ў спажыўкааперацыі, там цэлыя чэргі.

Маліны сапраўды ўпалі ў кошце - прадаюць па 3,5 рубля ў асноўным, але можна знайсці і за 3. Знізіўся кошт і ажыны. Яшчэ тыдзень таму прадавалі па 10 рублёў, а цяпер па 6. Буякі, наадварот, падаражэлі: былі па 9 рублёў, цяпер - па 12. Чарніцы з прылаўкаў амаль ужо зніклі. У адным месцы злёгку пакамечаныя прадавалі па 7 рублёў, больш прэзентабельныя - па 8.

Дзе-нідзе яшчэ прадаюць вішні па 3,2 рубля. Чарэшні ўбачылі толькі ў адным месцы і за 25 рублёў. Кошты клубніц пачынаюцца ад 10 за кілаграм і заканчваюцца 18 рублямі.

Затое сліў на рынку проста мора: і чарнасліў, і венгеркі, і дробныя чырвоныя, і жоўтыя з фіялетавым памерам з яблык. Самыя танныя каштуюць 1 рубель, а самыя дарагія 6,5 рубля.

Знізіўся кошт дынь. Цяпер кілаграм духмянай тарпеды можна набыць за 1,5 рубля.

Персікі і нектарыны крыху падаражэлі. Калі 7 дзён таму кіло можна было набыць за 2,6 рубля, то цяпер танней за 3 рублі аддаюць толькі ўцэненыя. Абрыкосы адыходзяць, іх на прылаўках амаль не засталося, ды і каштуюць яны цяпер прыкладана па 5 рублёў за кілаграм.

Дарэчы, пра спажыўкааперацыю. Каля іх гандлёвых месцаў сапраўды чарга. Стаяць да іх у асноўным пенсіянеры. І нядзіўна, бо тут прадаюць грушы па 75 капеек, яблыкі па 45, агуркі і памідоры па 95 і нават самыя танныя лісічкі - па 6 рублёў. Дарэчы, іншых лясных грыбоў на рынку цяпер няма.

Зазірнулі журналісты і да прадаўца дзіўнай кітайскіх гародніны, каб даведацца, ці прыйшлася навінка да спадобы беларусам.

- Набываюць у асноўным кітайцы, гэта для іх больш звыкла, - распавяла прадавачка. - Да прыкладу, горкі гарбуз яны разразаюць напалам, вымаюць насенне, вараць у кіпячай вадзе хвіліны дзве, а потым рэжуць на кубікі і смажаць, скажам, з яйкам. А асабіста я паспрабавала іншы гарбуз - ён зялёны і доўгі. Па смаку нагадвае кабачок.

З незвычайнага журналісты ўбачылі на адным з прылаўкаў кветкавую капусту. У наўпроставым сэнсе квяцістую - белую, ярка-жоўтую і фіялетавую. Кілаграм дзіва каштуе ўсяго 1,5 рубля.

Прадаўцы прагназуюць, што да наступнага тыдня памідоры, перцы і некаторая іншая гародніна яшчэ ўпадуць ў кошце, можна будзе закупляцца на нарыхтоўкі на зіму.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках