18 красавiка 2024, Чацвер, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянерка з Гародні: Вы думаеце, мы ад добрага жыцця тут стаім?

25
Пенсіянерка з Гародні: Вы думаеце, мы ад добрага жыцця тут стаім?

Гарадзенцы стаялі ў чарзе ўсю ноч, каб патрапіць у сэканд-хэнд.

Адкрыццё самага буйнога сэканд-хэнду ў горадзе 10 жніўня выклікала ажыятаж у гарадзенцаў. Чаргу ля ўваходу ў краму людзі сталі займаць яшчэ з вечара, а да адкрыцця набралася больш за 200 чалавек, паведамляе hrodna.life.

Найбуйнейшая на сённяшні дзень у горадзе крама ўжыванага адзення прыцягнула пакупнікоў не толькі сваімі маштабамі, але і акцыямі: першай сотні кліентаў абяцалі падарункі, каля ўваходу ў краму працавала бясплатная пляцоўка з пачастункамі.

Кірыл з сябрамі прыйшлі да сэканд-хэнда першымі, каб купіць брэндавае адзенне.

«Так, мы гонімся за анучамі і брэндамі, таму прыходзім сюды першымі. Былі ля крамы пад 20 гадзін, а ўжо да ночы сталі падцягвацца і іншыя людзі», - кажа Кірыл.

А 23:00 побач з сэкандам стаяла чарга з 20 чалавек, пераважна моладзь. Раніцай да новай крамы прыйшлі гарадзенцы сталага веку.

«Вы думаеце, мы ад добрага жыцця тут стаім? Нам сорамна, што мы вымушаныя купляць адзенне ў такіх крамах. Вось да чаго дакаціўся беларускі народ», - сказала перад адкрыццём адна з пенсіянерак.

Калі а 9 раніцы дзверы крамы адчыніліся, людзі пабеглі ў яе натоўпам.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках