20 красавiка 2024, Субота, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выхадзец з Беларусі ўвайшоў у топ-10 самых багатых людзей Расеі паводле версіі Forbes

10
Выхадзец з Беларусі ўвайшоў у топ-10 самых багатых людзей Расеі паводле версіі Forbes
АНДРЭЙ МЕЛЬНІЧЭНКА

Багацце ўраджэнца Гомеля Андрэя Мельнічэнкі ў 2015 годзе ацэньвалася на $15,5 млрд.

Як паведамляе Вікіпедыя, Андрэй Мельнічэнка нарадзіўся 8 сакавіка 1972 годзе ў горадзе Гомель, Беларусь, у сям'і выкладчыкаў. Будучы адораным дзіцем, ён паступіў у спецыялізаваны вучэбна-навуковы цэнтр Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава (СУНЦ МДУ), а ў 1989 годзе - на фізічны факультэт МДУ, піша thinktanks.by.

Пазней перавёўся ў Расейскі эканамічны ўніверсітэт імя Г.В.Пляханава, які і скончыў паводле спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт».

Падчас вучобы ва ўніверсітэце пачаў займацца бізнэсам разам з сябрамі-студэнтамі, адкрыўшы пункт абмену валют проста на тэрыторыі інтэрната. У пачатку 1990-х, на фоне раскідання Савецкага Саюза і з'яўленні новай рынкавай эканомікі, Мельнічэнка і яго партнёры зарабілі першыя 50 тысяч даляраў ЗША ад дзейнасці пунктаў абмену валют, што дазволіла ім атрымаць ліцэнзію Цэнтральнага Банка Расеі.

У 1993 годзе стаў сузаснавальнікам МДМ-Банка, пасля чаго стаў адным з самых паспяховых і найбуйнейшых расейскіх прыватных банкаў.

У абноўленым рэйтынгу найбуйнейшых бізнэсоўцаў Расеі Мельнічэнка займае сёмае месца, з'яўляючыся суўладальнікам Сібірскай вугальнай энэргетычнай кампаніі і «ЕўраХіма». Акрамя таго, расейскі бізнэсовец займае 88 радок у сусветным рэйтынгу Forbes. У 2015 годзе ягонае багацце ацэньваўся на 15,5 мільярдаў даляраў.

Ужо трэці раз лідарам рэйтынгу Forbes у РФ апынаецца кіраўнік Новаліпецкага металургічнага камбіната (НЛМК) Уладзімір Лісін, чыё багацце ацэньваецца на 19,1 млрд даляраў.

Другім паводле багацця экспэрты Forbes назвалі ўладальніка «Северсталі» Аляксея Мордашова. Ягонае багацце цяперацэньваецца на 18,7 млрд даляраў. За ім ідзе кіраўнік кампаній «Сібур» і «Новатэк» Леанід Міхельсон з вынікам 18 млрд даляраў.

З 2017 да 2018 год колькасць мільярдэраў ў Расеі вырасла на 10 чалавек.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках