16 красавiка 2024, aўторак, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баярскі назваў сябе старым дурнем пасля паразы «Зеніта» ў Менску

18
Баярскі назваў сябе старым дурнем пасля паразы «Зеніта» ў Менску
МІХАІЛ БАЯРСКІ
ФОТА: РІА "НОВОСТИ"

Расейскі актор, спявак і заўзятар «Зеніта» падзяліўся ўражаннямі пра паразу каманды ад менскага «Дынама».

Расейскі актор, спявак і заўзятар пецярбуржскага «Зеніта» Міхаіл Баярскі падзяліўся ўражаннямі пра паразу каманды ад менскага «Дынама» ў рамках кваліфікацыі Лігі Еўропы. Словы Баярскага падае «Спорт-Экспресс».

- А я казаў перад матчам, што «Зеніт» пераможа. Дурань стары! Зразумела, што матч будзе цяжкім, але такога я не чакаў. Жах нейкі! - заявіў артыст. Баярскі таксама параўнаў паразу сіне-бела-блакітных з ударам пад дыхала - як заўзятарам, так і галоўнаму трэнеру «Зеніта» Сяргей Семаку.

9 жніўня менскае «Дынама» дома распляжыла расейскі клуб з лікам 4:0. Гульня ў адказ адбудзецца 16 жніўня ў Санкт-Пецярбургу, яна пройдзе на старым стадыёне «Зеніта» «Пятроўскі» без гледачоў.

Баярскі вядомы як зацяты футбольны заўзятар. Артыст неаднаразова выказваўся пра праблемы клуба, а ў красавіку 2017 года заявіў, што гатовы кінуць усё, каб стаць дыктарам на хатнім стадыёне «Зеніта».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках