29 красавiка 2024, панядзелак, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ядзернае паліва могуць прывезці на БелАЭС у лістападзе

6
Ядзернае паліва могуць прывезці на БелАЭС у лістападзе

Дзяржатамнагляд даў справаздачу аб дзейнасці.

Дзяржатамнагляд даў справаздачу аб дзейнасці ў першым паўгоддзі 2018 года, а таксама абмеркаваў планы дзеянняў на другое паўгоддзе. Сярод прыярытэтных задач пазначаныя «дзеянні рэгулявання» ў сувязі з завозам ядзернага паліва на Беларускую АЭС, што чакаецца ў лістападзе 2018 года. Таксама будзе праведзеная «экспертыза бяспекі» ў рамках працэсу ліцэнзавання эксплуатацыі блока №1 Беларускай АЭС, паведамляе onliner.by са спасылкай на ўстанову.

Намеснік міністра ў надзвычайных сітуацыях Беларусі Анатоль Даўгалевец адзначыў у якасці пазітыўнага выніку «недапушчэнне ў першым паўгоддзі 2018 года радыяцыйных аварый» і ўказаў на неабходнасць забеспячэння няўхільнага выканання заканадаўства ў частцы пастаўкі ядзернага паліва для Беларускай АЭС.

Даўгалевец указаў на неабходнасць узмацніць кантроль за выкананнем заказчыкам і генеральным выканаўцам збудавання Беларускай АЭС усіх устаноўленых працэдур пры прыёмцы абсталявання, пусканаладачных работах і іншых аперацый на этапе падрыхтоўкі да ўводу ў эксплуатацыю Беларускай АЭС.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках