25 красавiка 2024, Чацвер, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Польшча адзначыла гадавіну Варшаўскага паўстання

1
Фотафакт: Польшча адзначыла гадавіну Варшаўскага паўстання
МАРШ ВАРШАЎСКАГА ПАЎСТАННЯ
ФОТА: PAP/RADEK PIETRUSZKA

У Варшаве ўспаміналі герояў жнівеньскага Паўстання 1944 года.

Паводле традыцыі а 17:00 у Варшаве пачуўся гук сірэн, які сімвалізуе пачатак хвіліны маўчання ў памяць аб загінулых падчас Варшаўскага паўстання. Яно з'яўляецца самай буйной акцыяй падполля ў акупаванай немцамі Еўропе, піша «Польскае радыё».

МАРШ ВАРШАЎСКАГА ПАЎСТАННЯ
ФОТА: PAP/RADEK PIETRUSZKA

Традыцыйна свята было арганізаванае перад помнікам Глорыя Вікціс Мемарыял на варшаўскіх Павонзкаўскіх могілках, куды прыбылі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэм'ер Матэвуш Маравецкі. Памяць загінулых паўстанцаў ушанавалі таксама ветэраны Паўстання і варшавяне.

Польскі прэзідэнт усклаў бел-чырвоны вянок на магілу генерала Антонія Хрусьцеля «Мантэрэй», камандзіра Варшаўскага паўстання. Анджэй Дуда пагутарыў з Ядвігай Хрусьцель, дачкой генерала.

ПРЭМ'ЕР-МІНІСТР МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ (ПА ЦЭНТРУ) І ВІЦЭ-ПРЭМ'ЕР, МІНІСТР КУЛЬТУРЫ ПЕТР ГЛІНСКІ (ЗЛЕВА) НА ЎРАЧЫСТЫМ МЕРАПРЫЕМСТВЕ, ПРЫСВЕЧАНЫМ 74-Й ГАДАВІНЕ ПАЧАТКУ ВАРШАЎСКАГА ПАЎСТАННЯ
ФОТА: PAP/RAFAŁ GUZ

Удзельнікі рэйса па рацэ Вісла на бульвары Віслінскай флатыліі аддалі гонар абаронцам Варшавы. У рэйсе, прымеркаванага да 74-й гадавіны пачатку Варшаўскага паўстання, узялі ўдзел некалькі дзясяткаў судоў.

А 17:00 судна ўсталі ў рэчышчы, кінулі ў раку вянок і хвілінай маўчання ўшанавалі паўстанцаў.

Калі судна прыстануць у Чэрнякоўскі порт у парусным клубе «Рэйсы» будзе адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць пра абаронцаў сталіцы.

РЭЙС ПА РАЦЭ ВІСЛА НА БУЛЬВАРЫ ВІСЛІНСКАЙ ФЛАТЫЛІІ Ў ГОНАР 74-Й ГАДАВІНЫ ВАРШАЎСКАГА ПАЎСТАННЯ
ФОТА: PAP/MARCIN OBARA
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках