25 красавiка 2024, Чацвер, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы адзначаюць 74-ю гадавіну пачатку Варшаўскага паўстання

1
У Польшчы адзначаюць 74-ю гадавіну пачатку Варшаўскага паўстання
ФОТА: PAP/MARCIN OBARA

Падчас выступу перад ветэранамі паўстання Анджэй Дуда выказаў ім падзяку за свабодную Польшчу.

Роўна 74 гады таму, 1 жніўня, у сталіцы Польшчы пачалося Варшаўскае паўстанне супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды гадавіны пачаліся яшчэ напярэдадні памятнай даты, паведамляе «Радыё Польшча».

Падчас выступу перад ветэранамі Варшаўскага паўстання на плошчы Красіньскіх у аўторак, 31 ліпеня, прэзідэнт Анджэй Дуда выказаў ім падзяку за свабодную Польшчу.

«Гэта дзякуючы вам, дзякуючы вашаму гераічнаму рыўку ў той жнівень, гэта дзякуючы вам - хто выжыў, перажыў і выхоўваў маладыя пакаленні, дзякуючы вам - героям Варшаўскага паўстання - мы сёння тыя, хто мы ёсць, і там, дзе мы ёсць, - у свабоднай, суверэннай, незалежнай Польшчы, якую вы самі аднавілі і дапамаглі аднавіць двум наступным пакаленням. Нізкі вам за гэта паклон», - сказаў кіраўнік польскай дзяржавы.

Варшаўскае паўстанне стала самай маштабнай узброенай аперацыяй падпольных ваенных фармаванняў Польшчы супраць Трэцяга Рэйху з мэтай вызвалення Варшавы. Паўстанне супала з набліжэннем частак Чырвонай арміі да ўсходняй ускраіны горада і адступленнем нямецкіх войскаў. Падчас баёў з немцамі загінула амаль 18 тысяч паўстанцаў, а таксама прыкладна 140 тысяч мірных жыхароў горада, у тым ліку шмат жанчын і дзяцей.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках