19 красавiка 2024, Пятніца, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людас Румбуціс: Месца ў паўфінале ЧС каманда Расеі не заслужыла

5
Людас Румбуціс: Месца ў паўфінале ЧС каманда Расеі не заслужыла
ЛЮДАС РУМБУЦІС
ФОТА: GAZETABY.COM

Галоўны трэнер моладзевай каманды Беларусі мяркуе, што выхад РФ у 1/2 «быў бы несправядлівым у дачыненні да футбола».

Галоўны трэнер моладзевай каманды Беларусі Людас Румбуціс у інтэрв'ю «Прессболу» падзяліўся думкамі наконт чвэрцьфіналаў ЧС-2018.

«Што тычыцца паядынку Расея - Харватыя, то чагосьці такога варта было чакаць. Расейцы гулялі на мяжы, і ў іх вельмі адчувалася рука Чарчэсава. У матчы з гішпанцамі гаспадары спрацавалі строга на вынік. Каго цікавіць працэнт валодання 74 на 26, калі вастрыні не было? «Цікі-такі» ўжо нічога не дае, футбол сышоў у іншы бок. Ён стаў нашмат хутчэйшым, і зноў у цане майстры, якія ўмеюць не проста захоўваць мяч, а бегчы з ім.

Уважаю, зборная Расеі на гэтым чэмпіянаце выціснула максімум з сваіх магчымасцяў. Калі б з харватамі ёй яшчэ і пашанцавала... Хоць, на вялікі рахунак, месца ў паўфінале каманда Чарчэсава не заслужыла. Гэта было б несправядліва ў дачыненні да футбола. Каманда ж Харватыі як раз вартая быць у чацвёрцы», - сказаў Румбуціс.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках