25 красавiка 2024, Чацвер, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт Brent перавысіў $78 за барэль

Кошт Brent перавысіў $78 за барэль
ФОТА: WISEGEEK

Кошты нафты паскорылі рост.

Кошт нафты эталоннай маркі Brent перавысіў $78 за барэль падчас таргоў у панядзелак на асцярогах з нагоды дэфіцыту паліва на сусветным рынку.

Кошт вераснёўскіх ф'ючэрсаў нафты Brent на лонданскай біржы ICE Futures да 18:34 паводле Менску вырас на $0,91 (1,18%) - да $78,02 за барэль, паведамляе interfax.com.ua.

Кошт ф'ючэрса нафты WTI на жнівень на таргах Нью-ёркскай таварнай біржы (NYMEX) знізіўся дагэтуль на $0,29 (0,39%) - да $73,51 за барэль.

У панядзелак кіраўнік лівійскай нацыянальнай нафтагазавай карпарацыі National Oil Corp. (NOC) Мустафа Саналла заявіў, што здабыча нафты ў краіне працягне скарачацца, калі галоўныя экспартныя парты застануцца зачыненымі.

«Сёння мы здабываем 527 тысяч барэляў у дзень, заўтра здабыча будзе меншай, паслязаўтра - яшчэ меншай», - сказаў ён у відэазвароце на сваёй старонцы ў Facebook. Да закрыцця партоў здабыча была больш чым удвая вышэйшай.

Таксама падтрымку рынку аказалі заявы кіраўніка саудаўскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі Saudi Aramco Аміна Насэра пра тое, што нафтавы рынак можа сутыкнуцца з недахопам сыравіны, бо буйныя прадстаўнікі сектара факусуюцца на кароткатэрміновай здабычы.

Тым часам негатыўным фактарам для WTI сталі звесткі амерыканскай нафтасэрвіснай кампаніі Baker Hughes, што паказала рост колькасці дзейных нафтавых буравых установак у ЗША паводле вынікаў мінулага тыдня на 5 адзінак - да 863 установак.

Акрамя таго, канадская кампанія Suncor Energy плануе найбліжэйшым тыдням аднавіць здабычу на сваім прадпрыемстве ў правінцыі Альберта, раней прыпыненую праз аварыю на трансфарматары. Прадпрыемства здабывала блізу 350 тысяч б/дз.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках