23 красавiка 2024, aўторак, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Гульцы каманды Расеі ўдыхалі аміяк падчас ЧС-2018

20
Bild: Гульцы каманды Расеі ўдыхалі аміяк падчас ЧС-2018

На матчы з Харватыяй расейцы ўдыхалі аміяк для атрымання фізічнай перавагі.

Нямецкае выданне Bild апублікавала матэрыял, у якім футбалісты каманды Расеі абвінавачваюцца ва ўжыванні допінгу для паляпшэння свайго фізічнага стану падчас матчаў чэмпіянату свету-2018, паведамляе «Прессбол».

Як сцвярджае выданне, на матчы з Харватыяй у 1/4 фіналу мундыялю расейскія гульцы ўдыхалі аміяк у падтрыбунным памяшканні, каб атрымаць фізічную перавагу над спаборнікам. Пры гэтым журналісты прызнаюць, што аміяк не ўваходзіць у лік забароненых прэпаратаў, але, са слоў запрошанага спецыяліста, гэта рэчыва дае падобны эфект.

Сярод іншых доказаў сваёй версіі Bild апублікаваў фатаграфію паўабаронцы каманды Расіі Аляксандра Галавіна, што ўдыхае нешта са сваёй далоні.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках