26 красавiка 2024, Пятніца, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Івацэвічах беспрацоўны кінуўся пад цягнік

14
У Івацэвічах беспрацоўны кінуўся пад цягнік

Загінуламу было 35 гадоў.

У Івацэвічах грузавы цягнік насмерць збіў мужчыну, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Няшчасны выпадак адбыўся 7 ліпеня а 18.00 паблізу чыгуначнай станцыі.

Грузавы цягнік №2619 злучэннем Менск-Берасце рухаўся з боку Даманава. У раёне чыгуначнага моста праз раку Грыўда пад надыходзячы цягнік кінуўся мужчына.

Машыніст ужыў экстраннае тармажэнне, аднак пазбегнуць наезду на чалавека не ўдалося. Загінулым выявіўся непрацоўны мясцовы жыхар 1983 года нараджэння.

Праводзіцца праверка. Затрымка ў руху цягнікоў на станцыі склала 44 хвіліны.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках