20 красавiка 2024, Субота, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Сасновіч: Буду выходзіць на корт і змагацца да канца

Аляксандра Сасновіч: Буду выходзіць на корт і змагацца да канца
АЛЯКСАНДРА САСНОВІЧ
ФОТА: JOHN PATRICK FLETCHER/ACTION PLUS/GETTY IMAGES

Сёння беларуская тэнісістка правядзе матч 1/8 фіналу Уімблдонскага турніру супраць 12 ракеткі свету.

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч напярэдадні матчу 1/8 фіналу Уімблдонскага турніру супраць Алены Астапенкі распавяла tennis.by аб настроі на гульню і пра развітанне з ранейшым трэнерам Ігарам Светлаковым.

- Наступная спаборніца Алена Астапенка - пераможца «Ралан Гарос».

- З Астапенкай мы гулялі два разы, абодва я саступіла ў трох сэтах. У гэты раз буду гуляць па-іншаму. Сёння хачу яшчэ адпачыць трохі, у гаспадыні, дзе мы жывем, дзень нараджэння, прыйдзем павіншуем яе навіной аб маёй перамозе і паднясём падарунак. Яна сказала мне, што найлепшы падарунак для яе - гэта мая перамога. Мы спыняемся ў яе ўжо трэці год, яна вельмі моцна мяне падтрымлівае і гэта прыемна. Яна прыходзіць на кожны мой матч з дачкой, а яе муж застаецца дома, бо ён моцна перажывае за мяне. Пасля перамогі над Петрай у гаспадыні былі слёзы.

- Ты выйшла ў 1/8 фіналу «Уімблдона», надалей засталіся толькі 16 найлепшых тэнісістак. Што для цябе гэта значыць?

- Яшчэ не канец! Я буду выходзіць на корт, рабіць усё, што я магу і змагацца да канца. Кожны матч - гульня да канца!

- У цябе новы трэнер, цяпер ты працуеш з Аляксандрам Лянючавым.

- Ігар Светлакоў мне вельмі дапамог, гэта быў добры час працы, але мы стаміліся адзін ад аднаго. Калісьці трэба зразумець, што вашы шляхі разыходзяцца, нешта трэба мяняць. Ён мяне ўвёў у Топ-50, гэта выдатна! Цяпер я пачала зноў працу з Аляксандрам Сяргеевічам, мне вельмі камфортна працаваць з ім. Не буду загадваць, што будзе далей, але ён дадае пазітыву. І я стала атрымліваць на корце радасць. Апошнім часам былі не вельмі добрыя вынікі, а цяпер з ім пачаўся другі віток. Цяпер я атрымліваю задавальненне ад кожнага мяча і мне падабаецца тое, што я раблю! Хочацца падоўжыць гэты стан і каб заўсёды ў мяне так было! Калі ты гуляеш - ты жывеш, адчуваеш эмоцыі, якія не адчуваў раней.

ІГАР СВЕТЛАКОЎ І АЛЯКСАНДРА САСНОВІЧ - ТАНДЭМ З МІНУЛАГА
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках