28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі аб выключнай карысці адпачынку для арганізма

5
Навукоўцы распавялі аб выключнай карысці адпачынку для арганізма

Амерыканскія даследнікі ўстанавілі, што кароткачасовы адпачынак на арганізм чалавека ўплывае гэтак жа, як і медытацыі.

У даследаванні ўзялі ўдзел 102 жанчыны ва ўзросце ад 30 да 60 гадоў, піша сайт 24tv.ua. У іх узялі вынікі аналізаў да і пасля 5-дзённага адпачынку.

Дзякуючы водпуску ў чалавека зніжаецца ўзровень стрэсу, паляпшаецца імунітэт і праца клетак агулам. Расслабленне станоўча ўплывае не толькі на нервы, але і на цела.

"Эфект адпачынку" мае істотныя перавагі над медытацыяй - колер твару становіцца свежым, на шчоках з'яўляецца румянец і знікаюць сляды ад мяшкоў пад вачыма.

Месяц пасля адпачынку ў чалавека назіраецца лепшы псіхалагічны стан, чым у тых, хто не адпачываў.

Людзі пацвярджаюць, што пасля сканчэння водпуску яны сябе лепш адчуваюць, адчуваюць новы прыліў сіл і энэргіі, незалежна ад таго, чым яны займаліся на адпачынку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках