25 красавiка 2024, Чацвер, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы падазраваны ў загадкавым падпале трох аўто ў Менску

12
Затрыманы падазраваны ў загадкавым падпале трох аўто ў Менску

Месца здарэння здзівіла міліцыю.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку адшукалі мужчыну, які падазраецца ў падпале трох аўто у Менску. Нагадаем, месца здарэння надзвычай здзівіла: вакол былі раскіданыя тушы птушак і іншыя дзіўныя прадметы. Падрабязнасці паведамляе сталічная міліцыя.

Падазраваны 38-гадовы беспрацоўны мужчына. Мяркуюць, што менавіта ён 7 ліпеня - у Купальскую ноч, як адзначае міліцыя, - падпаліў тры самаходы.

Праваахоўнікі пацвердзілі, што на стаянцы былі раскіданыя курыныя тушкі, свіныя вушы і языкі, 5-даляравыя купюры і разлітыя дзве бляшанкі чырвонай фарбы. Пад кожным самаходам знайшлі каністры з гаручым, яшчэ адна знаходзілася пад чацвёртым аўто, але не ўспыхнула.

«Матывы таго, што адбылося высвятляюцца», - удакладнілі ў міліцыі. Вядома, што раней мужчына не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Нагадаем, паводле факту падпалу аўто распачатая крымінальная справа па ч 3 арт 218 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, учыненае агульнанебяспечным спосабам, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва вялікай суме). За гэта пагражае ад 7 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

ФОТА: ФОТА: АЛЯКСАНДР РУЖЭЧКА/ONLINER.BY
ФОТА: ФОТА: АЛЯКСАНДР РУЖЭЧКА/ONLINER.BY
Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках