29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць галоўных краін, якія беларусы выбіраюць для адпачынку

Пяць галоўных краін, якія беларусы выбіраюць для адпачынку

Еўрапейскія дзяржавы ўзмацнілі свае пазіцыі ў рэйтынгу.

Пра гэта сведчыць статыстычны зборнік «Турызм і турыстычныя рэсурсы ў Рэспубліцы Беларусь, 2018», выпушчаны Белстатам, паведамляе thinktanks.by.

Паводле афіцыйных звестак, найбольш папулярнай краінай для адпачынку арганізаваных турыстаў з Беларусі ў 2017 годзе стала Турцыя. У ёй пагрэла костачкі 140 тысяч беларусаў.

На другім месцы паводле папулярнасці апынуўся Егіпет. Тут адпачылі 123 тысячы нашых землякоў.

На трэцім месцы паводле папулярнасці была Украіна. Яе выбралі для адпачынку больш за 91 тысячу чалавек.

Чацвёртае месца ў спісе краін, прыярытэтных для адпачынку беларусаў, стала Балгарыя. У ёй правялі адпачынак больш за 62 тысячы суайчыннікаў.

Замыкае пяцёрку дзяржаў, куды ездзілі арганізаваныя турысты з Беларусі, Расея. Тут пабывала блізу 46 тысяч беларусаў.

Не надта адсталі ад Расеі Польшча (36 тысяч турыстаў) і Гішпанія (31 тысяча турыстаў).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках