24 красавiка 2024, Серада, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Румыніі перакуліўся аўтобус з беларускімі дзецьмі

1
У Румыніі перакуліўся аўтобус з беларускімі дзецьмі

Дзеці са Жлобіна ехалі адпачываць у Балгарыю.

Фота і відэа з месца здарэння з'явіліся ў супольнасці «Добры Жлобін» у «Вконтакте», піша сайт тэлеканала «Белсат».

Аварыя адбылася 8 ліпеня позна ўвечары. Кіроўца не справіўся з кіраваннем, аўтобус вылецеў у кювет і перакуліўся. У салоне знаходзіліся 50 чалавек - 43 дзіцяці і 7 дарослых.

Паводле папярэдняй інфармацыі, усе жывыя, і цяжка траўмаваных няма. 16 дзяцей і аднаго педагога забралі ў шпіталь.

У каментары да фота напісана, што ў дзяцей забралі тэлефоны, каб ніхто не здымаў відэа і не рабіў здымкаў.

У відэа, якое з'явілася пад допісам, жанчына кажа, што трэба выйсці ў інтэрнэт і паведаміць аб тым, што здарылася. На гэта адзін з пацярпелых адказвае, што ўсе бацькі ведаюць, што ўсе жывыя, бо ім ужо патэлефанавала «цётачка».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках