29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве збілі дэпутата партыі Жырыноўскага

У Маскве збілі дэпутата партыі Жырыноўскага
СЯРГЕЙ ЖЫГАРАЎ

Дэпутату Дзярждумы РФ разбілі галаву.

У Маскве ўчынены напад на дэпутата Дзярждумы ад ЛДПР Сяргея Жыгарава. Інцыдэнт адбыўся на поўначы расейскай сталіцы. Ён быў дастаўлены ў лякарню, паведамляе mk.ru.

У парламентарыя дыягнаставалі гематому, а таксама закрытую чэрапна-мазгавую траўму і сінякі. Таксама у парламентарыя падазравалі пералом сківіцы, аднак дыягназ не пацвердзіўся.

Адзначаецца, што напад адбыўся на вуліцы Паліны Асіпенкі напярэдадні вечарам. Пазней парламентарый адмовіўся ад шпіталізацыі.

Жыгараў стаў дэпутатам Дзярждумы сёмага склікання ў снежні 2016 года. Быў абраны старшынём камітэта эканамічнай палітыкі, прамысловасці, інавацыйнага развіцця і прадпрымальніцтва.

Таксама ўвайшоў у склад Міжведамаснай камісіі Савета Бяспекі Расеі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках