20 красавiка 2024, Субота, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пераможную форму каманды Харватыі пашылі ў Грузіі

4
Пераможную форму каманды Харватыі пашылі ў Грузіі
ФОта: reuters

Інфармацыю пацвярджае афіцыйны сайт кампаніі Nike.

Каманда Харватыі, якая выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету ў футболе ў Расеі, выступае ў форме, якая пашытая ў Грузіі.

Пра гэта сведчыць інфармацыя на афіцыйным сайце кампаніі Nike, якая шые форму для «клятчастых».

На сайце кампаніі ёсць фатаграфіі формы нацыянальнай каманды Харватыі з надпісам на цэтліку «Made in Georgia». У апісанні тавару таксама пазначана, што краінай паходжання формы з'яўляецца Грузія.

Нагадаем, 7 ліпеня каманда Харватыя ў серыі пенальці падолела Расею - і пасля матчу экс-гулец «Дынама» Дамагай Віда, які забіў гол у тым матчы, і скаўт кіеўскага клуба Агнен Вукоевіч адсвяткавалі перамогу, запісаўшы відэазварот са словамі «Слава Украіне!».

Дысцыплінарны камітэт ФІФА вынес папярэджанне гульцу, бо арганізацыя расцаніла гэта як палітычны жэст.

Сам Віда пазней заявіў, што ніякай палітыкі ў яго словах не было: «Гэта перамога - для Харватыі. Ніякай палітыкі. Гэта жарт. У мяне там сябры з часоў «Дынама Кіеў», нічога іншага я на ўвазе не меў».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках