19 красавiка 2024, Пятніца, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сасновіч увайшла ў топ-10 фаварытаў «Уімблдона» ў букмекераў

1
Сасновіч увайшла ў топ-10 фаварытаў «Уімблдона» ў букмекераў
АЛЯКСАНДРА САСНОВІЧ

9 ліпеня беларуска правядзе двубой чацвёртага кола супраць Алены Астапенкі з Латвіі.

Напярэдадні Аляксандра Сасновіч - адзіная з беларускіх тэнісістак, якая застаецца ў барацьбе ў жаночым адзіночным разрадзе "Уімблдона" - у матчы трэцяга раўнда лёгка падолела прадстаўніцу Аўстраліі Дар'ю Гаўрылаву (6:1, 6:3). Гэтая перамога дазволіла нашай спартоўцы апынуцца ў ліку дзесяці асноўных фаварытаў турніру проста цяпер. Сасновіч у гэтым спісе займае 9-е месца: каэфіцыент на тое, што яна стане ўладальніцай трафея, раўняецца 25. Найлепшыя шанцы на тытул, згодна з думкай букмекераў, у амерыканкі Серэны Уільямс.

У панядзелак, 9 ліпеня, другая ракетка краіны правядзе паядынак чацвёртага кола супраць Алены Астапенкі з Латвіі. Ён пачнецца а 13.30 паводле беларускага часу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках