26 красавiка 2024, Пятніца, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Федэрацыі футбола Украіны: Многія патрыёты Украіны адчувалі сябе трошкі харватамі

6
Кіраўнік Федэрацыі футбола Украіны: Многія патрыёты Украіны адчувалі сябе трошкі харватамі
АНДРЭЙ ПАВЕЛКА

У чвэрцьфінале турніру харваты выбілі гаспадыню мундыялю Расею.

Прэзідэнт Федэрацыі футбола Украіны Андрэй Павелка на сваёй старонцы ў «Фейсбуке» павіншаваў кіраўніка Харвацкага футбольнага саюза Давора Шукера з выхадам нацыянальнай каманды ў паўфінал ЧС-2018. У чвэрцьфінале турніру харваты выбілі гаспадыню мундыялю Расею.

- Віншую майго харвацкага калегу і сябра Давора Шукера з перамогай і выхадам нацыянальнай каманды Харватыі ў паўфінал чэмпіянату свету - 2018! Многія патрыёты Украіны відавочна адчувалі сябе трошкі харватамі.

Дарэчы, у чацвёрцы найлепшых футбольных каманд свету нацыянальная каманда Харватыі апошнім разам была ў 1998 годзе, калі ў яе складзе зіхацеў Давор Шукер, - напісаў Андрэй Павелка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках