25 красавiка 2024, Чацвер, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія - другі пасля Нямеччыны партнёр Польшчы па экспарту

Чэхія - другі пасля Нямеччыны партнёр Польшчы па экспарту

Кошт гандлёвага абмену паміж Польшчай і Чэхіяй складае больш за 21 мільярды еўраў на год.

Чэхія з'яўляецца другой пасля Нямеччыны краінай, у якую Польшча экспартуе сваю прадукцыю. Кошт гандлёвага абмену паміж Польшчай і Чэхіяй складае больш за 21 мільярды еўраў на год, паведамляе «Радыё Польшча».

6 ліпеня ў Карлавых Варах эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі абмяркоўвалі польскі і чэшскі прэм'еры – Матэвуш Маравецкі і Андрэй Бабіш. Кіраўнік урада Польшчы адзначыў, што разам з ім у Чэхію прыбыла група польскіх прадпрымальнікаў.

У сваю чаргу Андрэй Бабіш сказаў, што Польшча з’яўляецца другім гандлёвым партнёрам Чэхіі. Стасункі паміж краінамі ён ахарактарызаваў як «пазачасавыя». Польскі і чэшскі прэм'еры абмеркавалі досвед Чэхіі ў галіне атамнай энэргетыкі і пытанне закупкі польскіх гелікаптэраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках