Уладзіслаў Ганчароў стаў найлепшым на этапе КС у скачках на батуце ў Швайцарыі
2- 8.07.2018, 14:39
- 8,072
Алімпійскі чэмпіён Рыа-дэ-Жанэйра з Віцебска быў мацнейшы за расейца і японца.
Беларус Уладзіслаў Ганчароў заняў першае месца на этапе Кубка свету ў скачках на батуце ў швайцарскай Арозе, паведамляе «Прессбол».
У фінальным выступе алімпійскі чэмпіён Рыа-дэ-Жанэйра атрымаў ад суддзяў 60,765 бала. Беларус выперадзіў Дзмітрыя Ушакова з Расеі - 59,940 і японца Даікі Кішы - 59,680. Яшчэ адзін беларус Алег Рабцаў закончыў барацьбу на пятым месцы. У спаборніцтвах сярод жанчын Сусанна Качасок з Расеі здабыла першае месца - 55,865 бала.
Беларуска Ганна Ганчарова стала другой - 55,230. На трэцюю прыступку п'едэстала гонару ўзнялася Брыён Пэйдж з Вялікабрытаніі - 55,120.
У сінхронных скачках беларускія дуэты не здолелі пазмагацца за медалі. Агулам на этапе Кубка свету ў Арозе ўзяў удзел 91 атлет.