20 красавiка 2024, Субота, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для Лукашэнкі цягнік сышоў

55
Для Лукашэнкі цягнік сышоў

Беларускія ўлады аказаліся негатовымі да расейскага «падатковага манеўру».

Дзярждума РФ у чацвер, 5 ліпеня, прыняла закон аб завяршэнні «падатковага манеўру» ў нафтагазавай галіне. Гэта азначае паступовае абнуленне экспартнай мыты нафты да 2024 года і адначасова павышэння яе кошту за кошт павелічэння падатку на карысныя выкапні.

У такім выпадку кошт расейскай нафты для Беларусі значна вырасце і будзе роўны сусветным каціроўкам. Акрамя таго, ва ўмовах адзінай мытнай прасторы з РФ Беларусь таксама будзе вымушаная адмяніць экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты. У выніку Беларусь будзе страчваць 20% даходаў бюджэту.

Беларускія ўлады прызналі, што былі негатовымі да расейскага «падатковага манеўру». Так, першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч заявіў, што яго ведамства яшчэ не палічыла ўвесь аб'ём страт для бюджэту.

Якімі будуць палітычныя наступствы «падатковага манеўру» ў РФ для Беларусі? Сітуацыю для Charter97.org каментуюць эканаміст Леў Марголін і прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Гомелі Алесь Яўсеенка.

На Лукашэнку накідваюць уціхамірвальную кашулю

Лукашэнка даўно загнаў сябе ў пастку і адарвацца ад Расеі ён цяпер фізічна не можа, мяркуе Леў Марголін:

- А пасля завяршэння падатковага манеўру залежнасць беларускага рэжыму ад Крамля вырасце яшчэ больш. Варта нагадаць, што наша эканоміка цяпер завязана не толькі на расейскую нафту і газ: гэта шматлікая залежнасць, звязаная і са збытам у РФ сельгаспрадукцыі, і прамысловых тавараў. Але калі цяпер можна казаць пра наяўнасць нейкага «заходняга напрамку» ў экспарце, то пасля завяршэння падатковага манеўру ён практычна знікне. Зрэшты, гэта заканамерна: Лукашэнка прывязаў сябе да Расеі тысячу нітак.

Расея любіць выкарыстоўваць нафтагазавы «рычаг» для ўздзеяння на суседнія краіны, мяркуе Алесь Яўсеенка:

- Успомніце, як было ва Украіне: спачатку РФ спрабавала ўзяць пад кантроль менавіта нафтагазавую сферу. Думаю, цяпер Лукашэнку прывяжуць да Расеі яшчэ мацней. А «незалежнасць» беларускай палітыкі будзе яшчэ больш абмежаваная, хоць яна і цяпер не адрозніваецца самастойнасцю. На Лукашэнку фактычна накідваюць уціхамірвальную кашулю.

Дыктатар гатовы аддаць НПЗ за бесцань

Цалкам можа быць, што Расея захоча забраць сабе беларускія НПЗ, мяркуе Леў Марголін:

- Іронія ў тым, што для Лукашэнкі і тут цягнік сышоў, і аддаць іх прыйдзецца танна. Гадоў пяць Расея б узяла іх з задавальненнем, таму што рэнтабельнасць нафтаперапрацоўкі ў нас была большая, чым у іх. З тых часоў РФ правяла рэканструкцыю сваіх НПЗ. З іншага боку, пасля «падатковага манеўру» продаж беларускіх нафтапрадуктаў на экспарт перастане быць выгоднай. Беларускія НПЗ павіснуць каменем на шыі ўрада і Лукашэнка будзе рады аддаць іх каму заўгодна і за любы кошт.

Расея валодае дастатковыя рэсурсамі, каб «адціснуць» беларускія НПЗ, перакананы Алесь Яўсеенка:

- Лукашэнка супраць расейскага эканамічнага шантажу - вельмі хісткім гулец. Патэнцыял несупастаўны. Акрамя таго, ён сам вымушаны ісці на распродаж «сталовага срэбра» дэмпінгавымі коштамі. Узгадайце, як ён хацеў прадаць кітайцам «Гомсельмаш» - і тыя адмовіліся. Таму цалкам магчыма, што Лукашэнка аддасць за бясцэнак і «Гомсельмаш», і Наваполацкі і Мазырскі НПЗ, каб яшчэ нейкі час пратрымацца ў выглядзе Царка-марыянеткі. На маю думку, ён гатовы да такога роду «ўгод».

Наступствы могуць быць вельмі сур'ёзнымі

Калі б «падатковы манеўр» быў завершаны прама цяпер, для беларускай эканомікі і сістэмы ўлады гэта мела б шакавальныя наступствы, - сцвярджае Леў Марголін:

- Але праз тое, што працэс расцягнуць на шэсць гадоў, будуць выпрацоўвацца нейкія гібрыдныя, кампрамісныя формы ўзмацнення кантролю над рэжымам у Менску. Пуціну не трэба рабіць рэзкіх крокаў у дачыненні да Беларусі, каб не правакаваць неадназначнай рэакцыі на Захадзе. Хутчэй за ўсё, з боку РФ будзе проста ўзмацняцца эканамічны кантроль над Лукашэнка: Масква будзе падтрымліваць яго ўладу ў Беларусі, а Лукашэнка будзе паводзіць сябе больш паслухмяна і не рабіць рэзкіх рухаў, якія б не спадабаліся гаспадарам Крамля.

20% бюджэту - гэта каласальныя страты для Беларусі, уважае Алесь Яўсеенка:

- Для нашай краіны наступствы могуць быць вельмі сур'ёзнымі. А для Лукашэнкі - гэта чарговая нагода выменяць у Крамля частку суверэнітэту на гарантыі працягу сваёй улады. Што такое мінус 20% у бюджэце? Гэта значыць, што давядзецца скараціць пэўную колькасць сілавікоў і адміністрацыі. Ці пагадзіцца Лукашэнка на тое, каб частка сілавых структур былі замененая расейскімі? Думаю так. Паглядзіце на яго апошні парад: па Менску ішлі расейскія і кітайскія вайскоўцы. Але ж беларускія вайскоўцы не ходзяць парадам па Маскве ці Пекіну. Маральны рубікон гэтым рэжымам ужо пройдзены.

Некаторы час Лукашэнка для выгляду спрабаваў адлюстроўваць самастойную палітыку ў стасунках з Расеяй: выкручваўся, як вуж на патэльні, перад падпісаннем мытных дамоў. Цяпер яму «капец». Расея скажа: давай, браток, падпісвай усе пагадненні на нашых умовах. Прызнавай афіцыйна акупацыю Крыма, «незалежнасць» Абхазіі і гэтак далей. І ён будзе гэта рабіць, бо кісларод дыктатару перакрылі канчаткова.

Барацьба за незалежнасць Беларусі - гэта барацьба за дэмакратычныя перамены

Патрыётам Беларусі трэба адрозніваць, дзе ідзе барацьба за захаванне незалежнасці, а дзе - ахавальная гульня Лукашэнкі, мяркуе Алесь Яўсеенка:

- Калі з боку Расеі будзе прамая акупацыя або рэжым вонкавага кіравання - мы, патрыёты Беларусі, павінны будзем змагацца любымі сродкамі за свабоду нашай краіны. Аж да стварэння ценявога ўрада. Цяпер жа нам трэба памятаць: рэжым Лукашэнкі накіраваны на «здачу» суверэнітэту. І барацьба за незалежнасць Беларусі цяпер - гэта барацьба за дэмакратычныя перамены.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках