26 красавiка 2024, Пятніца, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Прэзідэнт Харватыі прыляцела на пераможную гульню чартарным рэйсам

10
Фотафакт: Прэзідэнт Харватыі прыляцела на пераможную гульню чартарным рэйсам

Прэзідэнт еўрапейскай краіны падарожнічае разам з заўзятарамі.

Прэзідэнт Харватыі Калінда Грабар-Кітаравіч прыляцела напярэдадні на чвэрцьфінальны матч паміж камандамі Расеі і Харватыі са звычайнымі заўзятарамі.

У аэрапорце яе сустрэў губернатар Краснадарскага краю.

ФОТА: ADMKRAI.KRASNODAR.RU

- Яна ляцела з намі ў самалёце, была ў футболцы нашай каманды. Яна вельмі дэмакратычная, і гэта нармальна, што прэзідэнт падарожнічае разам з заўзятарамі, - заявіў РІА «Новости» адзін з харвацкіх заўзятараў.

Прэзідэнт Грабар-Кітаравіч, якая таксама прысутнічала і на матчы 1/8 фіналу паміж Харватыяй і Даніяй (прычым кіраўніца дзяржавы размясцілася не ў віп-ложы, а на трыбуне сярод простых заўзятараў), пацвердзіла, што прыляцела ў Сочы звычайным рэйсам.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках