27 красавiка 2024, Субота, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЧС-2018: Нацыянальная каманда Харватыі выйшла ў паўфінал

228
ЧС-2018: Нацыянальная каманда Харватыі выйшла ў паўфінал
ФОто: reuters

(Абноўлена) Харваты ва ўпартым матчы падолелі каманду Расеі.

Нацыянальная каманда Расеі саступіла камандзе Харватыі ў серыі пенальці ў матчы 1/4 фіналу чэмпіянату свету ў футболе і завяршыла выступленне на турніры. Сустрэча прайшла ў Сочы на стадыёне «Фішт» у прысутнасці 44 287 гледачоў.

Асноўны і дадатковы час матча завяршыўся ўнічыю - 2:2. На 31-й хвіліне лік у матчы адкрыў паўабаронца нацыянальнай каманды Расеі Дзяніс Чэрышаў, забіўшы свой чацвёрты гол на турніры, на 39-й хвіліне нападнік харватаў Андрэй Крамарыч зраўняў лік. На 101-й хвіліне абаронца Дамагой Віда вывеў каманду Харватыі наперад, а на 115-й хвіліне матч у серыю пенальці перавёў абаронца каманды Расеі Марыё Фернандэс. У серыі адзінаццаціметровых удараў больш дакладнымі былі харваты - 4:3.

У паўфінале каманда Харватыі згуляе з камандай Англіі, якая ў матчы 1/4 фіналу з лікам 2:0 здабыла перамогу над камандай Швецыі.

ЧС-2018

1/4 фіналу

Дата правядзення

7 ліпеня, 21.00, «Алімпійскі стадыён Фішт»

Галы:

1:0 - 31 Чэрышаў, 1:1 - 39 Крамарыч, 1:2 - 100 Віда, 2:2 - 115 Фернандэс.

Расея - Акінфееў, Куцэпаў, Кудрашоў, Фернандэс, Ігнашэвіч, Кузяеў, Зобнін, Галавін (Дзагоеў, 102), Самедаў (Ярохін, 54), Чэрышаў (Смолаў, 67), Дзюба (Газінскі, 79).

Харватыя - Субашыч, Лоўрэн, Стрыніч (Піварыч, 74), Врсалька (Чорлука, 97), Віда, Перышыч (Брозавіч, 63), Ракіціч, Модрыч, Рэбіч, Крамарыч (Ковачыч, 88), Манджукіч.

Папярэджанні:

Лоўрэн (35), Стрыніч (38), Віда (102), Газінскі (109), Піварыч (114).

Напісаць каментар 228

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках