29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З дапамогай кампутарнай графікі ўзноўленае аблічча Вітаўта Вялікага

7
З дапамогай кампутарнай графікі ўзноўленае аблічча Вітаўта Вялікага

Алег Мініч ўзнавіў аблічча самага вялікага кіраўніка Беларусі.

Майстар кампутарнай анімацыі Алег Мініч на падставе гравюры 16-га стагоддзя ўзнавіў аблічча вялікага князя Вітаўта, паведамляе «Радыё Рацыя».

Князь Вітаўт Кейстутавіч стаў на чале Вялікага княства Літоўскага 4 жніўня 1392 года.

Вітаўт Вялікі застаўся ў гісторыі як найбольш яскравы валадар Вялікага княства Літоўскага. За часамі Вітаўта сярэднявечная беларуска-літоўская дзяржава дасягнула найбольшай магутнасці і памераў: ад Пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі ды Курска да Галіцыі. Падчас Грунвальдскай бітвы (1410) Вітаўт асабіста ўзначальваў літоўскія войскі (Полацкая, Віцебская, Гарадзенская, Пінская, Ваўкавыская, Лідская, Слонімская, Мсціслаўскіх ды іншыя харугвы), якія паслужылі асноўнай сілай у разгроме крыжакоў.

Найвышэйшыя пасады пры Вітаўце займалі баяры, якія паходзілі з тэрыторыі сучаснай Беларусі, з іх складалася і асяроддзе вялікага князя. Напрыклад, на Соленскай сустрэчы 1397 з крыжакамі Вітаўта суправаджалі князі Юрый Пінскі, Міхал Заслаўскі, Аляксандр Старадубскі, Іван Гальшанскі ды Іван Друцкі.

З мэтай узмацніць міжнародны статус Вялікага княства Літоўскага і сваё становішча Вітаўт двойчы (ў 1429 і 1430 гадах) рабіў захады і збіраў з'езды наймагутных валадароў Еўропы, каб прыняць каралеўскі тытул.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках