У Даніі з'явілася курортная выспа з басэйнамі
- 7.07.2018, 16:03
- 9,308
Выспа адкрытая для адпачывальнікаў да канца жніўня.
Данская фірма Bjarke Ingels Group (BIG) закончыла будаўніцтва асаблівага порта ў горадзе Орхусе на ўсходзе паўвыспы Ютландыі. Функцыю пляжаў тут выконваюць драўляныя памосты, а мора - басэйны, піша style.rbc.ru.
Плывучая штучная выспа для аматараў адпачынку ля вады месціць да 650 чалавек адначасова і мае форму няправільнага трыкутніка, пры аснове якога выкапаны 50-мэтровы басэйн. Ля вяршыні знаходзіцца яшчэ адзін, круглы. Паміж імі туляцца два штучныя вадаёмы.
На беразе гасцям порта прапануюцца спадарожныя купанню забавы: валейбол, бар або рэстарацыя. У будучыні BIG спадзяецца дадаць да курортнай выспы тэатр, гатэль, крамы і пляжныя дамкі.
Порт з'яўляецца найбуйнейшым комплексам такога кшталту, паведамляе DesingBoom. Выспа адкрытая для адпачывальнікаў да канца жніўня.