20 красавiка 2024, Субота, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незвычайнае здарэнне ў Менску: міліцыя ў разгубленасці

48
Незвычайнае здарэнне ў Менску: міліцыя ў разгубленасці
ФОТА: TUT.BY

Ноччу на вуліцы Амельянюка падпалілі тры машыны, вакол раскідалі тушы птушак, разлілі фарбу.

Раніцай 7 ліпеня выратавальнікам паступіла тэлефанаванне пра загаранне трох машынаў на вуліцы Амельянюка ў Менску. Узгаранне ліквідавалі, але раскіданыя вакол прадметы здзівілі супрацоўнікаў, і на месца выклікалі следчых.

«Паведамленне пра загаранне трох машынаў у двары па вуліцы Амельянюка паступіла раніцай, у 5.46. На месца выбылі ратавальнікі, загаранне ліквідавалі», – пацвердзіла tut.by афіцыйная прадстаўніца Менскай гарадской управы МНС.

Фото: tut.by

У Mazda Premacy і Toyota Avensis пашкоджаны маторны адсек і салон, а ў Mazda 323 – салон і задняя частка машыны. Ратавальнікі мяркуюць, што прычынай узгарання быў падпал. Дакладную прычыну вызначаць эксперты, тым больш на месца выбыла следча-аператыўная група.

Фото: пресс-служба МЧС

Паводле словаў відавочцаў, вакол машынаў былі раскіданыя дзіўныя прадметы: курыныя тушкі, свіныя вушы і языкі, паперкі ў выглядзе даляраў. Акрамя таго, разлітая чырвоная фарба і рассыпаныя прадметы, падобныя на гільзы. Таму следам на месца прыехала следча-аператыўная група.

Фото: пресс-служба МЧС

Паводле факту падпалу машынаў распачатая крымінальная справа, апавялі ў Следчым камітэце.

Фото: пресс-служба МЧС

«Падчас агляду знойдзеныя тры каністры пад аўтамабілямі, якія пацярпелі ад загарання, і яшчэ адна незагарэлая каністра з вадкасцю пад дном транспартнага сродку. Па перыметры пляцоўкі раскіданыя тушы птушак, фарбавальныя рэчывы і іншыя прадметы», – апавялі ў прэс-службе ўстановы.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках