29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм «Свет Юрскага перыяду 2» сабраў больш за $ 1 мільярд

Фільм «Свет Юрскага перыяду 2» сабраў больш за $ 1 мільярд

У выніку карціна стала 35-й у ліку стужкай сусветнага кінематографу, якая здолела дасягнуць такіх касавых збораў.

Фільм "Свет Юрскага перыяду 2" (Jurassic World: Fallen Kingdom) кінакампаніі Universal увайшоў у ноч на суботу ў групу найбуйнейшых касавых стужак свету, пераадолеўшы мяжу $1 млрд. Як паведамляе вядоўца статыстыкі партал Box Office Mojo, на раніцу 7 ліпеня пятая карціна франшызы "Юрскі перыяд" атрымала ў свеце толькі за кошт продажу квіткоў суму $1,004 млрд, паведамляе ТАСС.

У выніку "Свет Юрскага перыяду 2" гішпанскага рэжысёра Хуана Антоніа Баёна стаў 35-м у ліку фільмам сусветнага кінематографу, які здолеў зрабіць касавыя зборы больш як на $1 млрд. Гэты рэйтынг узначальвае карціна "Аватар" (Avatar, 2009) кінакампаніі 20th Century Fox з паказнікам $2,787 млрд.

Між тым у рэйтынгу 2018 года "Свет Юрскага перыяду 2" знаходзіцца на трэцім радку паводле памераў касавых збораў. Спіс узначальвае карціна "Мсціўцы: Вайна бясконцасці" (Avengers: Infinity War) вытворчасці кінастудыі Marvel Studios – $2,037 млрд, на другой пазіцыі таксама стужка кінасусвету Marvel – "Чорная Пантэра" (Black Panther) з $1,346 млрд.

Франшыза "Юрскі перыяд", заснавальнікам якой стаў са сваім фільмам "Парк Юрскага перыяду" (Jurassic Park, 1993) рэжысёр Стывен Спілберг, ужо прынесла кампаніі Universal $4,7 млрд толькі на продажы квіткоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках