29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцябчук прывёз дадому з рыбалкі тратылавую шашку: эвакуявалі 25 чалавек

15
Віцябчук прывёз дадому з рыбалкі тратылавую шашку: эвакуявалі 25 чалавек

Мужчына вылавіў боепрыпас у Заходняй Дзвіне.

Небяспечная знаходка віцебчука стала прычынай эвакуацыі 25 чалавек, паведаміў карэспандэнту БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.

Здарэнне адбылося 6 ліпеня. Віцябчук 1956 года нараджэння на рыбалцы на рацэ Заходняя Дзвіна каля гарадскога пасёлка Ула Бешанковіцкага раёна знайшоў тратылавую шашку часоў вайны.

Замест таго каб адразу паведаміць праваахоўнікам пра небяспечную знаходку, мужчына прывёз яе ў сваю кватэру, размешчаную ў Віцебску на шостым паверсе ў дзесяціпавярхоўцы, і толькі потым звярнуўся ў міліцыю на гарачую лінію 102.

У выніку прыбылым на месца надзвычайнага здарэння супрацоўнікам праваахоўных органаў давялося эвакуяваць 25 жыхароў. Сапёрамі в/ч 5524 УВ МУС тратылавая шашка вывезеная ў бяспечнае месца і знішчаная.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках