25 красавiка 2024, Чацвер, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя фіналісты беларускага адбору для дзіцячай «Еўравізіі»

Сталі вядомыя фіналісты беларускага адбору для дзіцячай «Еўравізіі»

Удзельнікаў, якія прайшлі ў фінал нацыянальнага адбору абвясцілі ў Менску.

У пятніцу, 6 ліпеня, Белтэлерадыёкампанія трымала інтрыгу з самай раніцы: хто ж паспаборнічае, каб прэзентаваць нашу краіну сёлета на дзіцячай «Еўравізіі»? Конкурс гэтага года асабліва важны, бо прымае яго сёлета - Менск, піша kp.by.

Ахвочых прэзентаваць нашу краіну было нямала: 62 заяўкі з усіх беларускіх куткоў разгледзела журы. Прычым патрапіць на еўрасцэну хацелі не толькі сольныя выканаўцы, але і калектывы маладых таленавітых людзей ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў.

Некаторыя ўдзельнікі адбору на конкурс прыязджаюць другім ці трэцім разам, але гэта не становіцца перавагай. Бо ў гала-канцэрце за адзіны тур на дзіцячую «Еўравізію 2018» будуць змагацца ўсяго 10 удзельнікаў.

І магчымасць атрымалі: Арцём Скораль, Лізавета Мея, Марыя Гулевіч, Даніэль Алекс Ястрэмскі, Ангеліна Ярашчук, гурт «Мята», Мікіта Бялько, Марыя Жыліна, Яраслаў Саколікаў, гурт «Monkey Tops».

Амаль усе ўдзельнікі - прадстаўнікі з Менска і толькі Арцём Скораль (Ашмяны) і Лізавета Мея (Жодзіна) - удзельнікі з рэгіёнаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках