19 красавiка 2024, Пятніца, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь не патрапіла ў рэйтынг самых тэхналагічна развітых краін

7
Беларусь не патрапіла ў рэйтынг самых тэхналагічна развітых краін

У рэйтынг патрапілі ўсе краіны-суседзі Беларусі.

У рэйтынг тэхналагічна развітых краін, складзены аналітычным аддзелам брытанскага часопіса The Economist - Economist Intelligence Unit, патрапілі ўсе краіны-суседзі Беларусі, паведамляе thinktanks.by.

Першае месца рэйтынгу тэхналагічна развітых краін Technological Readiness Ranking 2018 падзялілі Аўстралія, Сінгапур і Швецыя.

Беларусь у рэйтынгу адсутнічае, але затое прысутнічаюць усе яе суседзі.

Так Літва ў спісе тэхналагічна развітых краін апынулася на 26-й пазіцыі, Польшча - на 27-й, Расея - на 32-й, Украіна - на 39-й і Латвія - на 42-м радку.

У рэйтынг увайшлі 82 буйныя эканомікі свету. Вынік вылічвалі на аснове трох крытэраў: гэта выкарыстанне інтэрнэту (і кампаніямі, і жыхарамі краін), інфраструктура для лічбавай эканомікі (анлайн-гандаль, электронны ўрад, узровень кібербяспекі) і адкрытасць для інавацый (між іншым, актыўнасць даследаванняў у краіне і яе ўзаемадзеянняў з распрацоўшчыкамі ў астатнім свеце). У апошняй катэгорыі вывучаюцца выдадзеныя міжнародныя патэнты, даследаванні і распрацоўкі (НДВКП) і даследчая інфраструктура.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках