16 красавiка 2024, aўторак, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

20$ беларусам: Украінцы прыдумалі новы спосаб правозу аўто без мытных выплат

3
20$ беларусам: Украінцы прыдумалі новы спосаб правозу аўто без мытных выплат

Украінцы ўвозяць аўтамабілі на «еўрабляхах», заплаціўшы 20 даляраў жыхарам памежныў вёсак Беларусі.

Пра гэта паведамляе inforesist.org са спасылкай на праект «Схемы».

Паводле інфармацыі журналістаў, на валынскай мытні існуе схема, паводле якой аўтамабіль праходзіць мяжу з Польшчай у рэжыме транзіту. З такім статусам ён не можа знаходзіцца ва Украіне больш за 10 дзён. За гэты прамежак часу аўто едзе на мяжу з Беларуссю. Там у нейтральнай зоне ў яе садзіцца беларус з паўнамоцтвам ад ўладальніка і заязджае назад ва Украіну.

У канчатковым выніку беларус адразу вяртаецца назад у Беларусь, а аўто застаецца ва ўкраінца, які ў сваю чаргу таксама мае даверанасць ад уладальніка. У такім статусе аўто можа знаходзіцца ва Украіне год.

«Ёсць «памочнікі», якія гэта робяць. Людзі, якія атрымліваюць за гэта пэўныя сродкі, якія ўносяць туды, куды трэба, гэтыя 400 даляраў, плацяць беларусу і ўсе астатняе», - распавёў адзін з «прадаўцоў» неразмытненых аўтамабіляў.

У сваю чаргу адзін з беларусаў у сяле каля ўкраіна-беларускай мяжы прызнаў, што за перавозку аўто атрымаў 20 даляраў.

Вядома, што толькі за травень 2018 года праз адзін мытны пост у Валынскай вобласці ва Украіну завезлі прыкладна 3000 неразмытненных аўто на «еўрабляхах» менавіта беларускія грамадзяне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках