25 красавiка 2024, Чацвер, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аварыі пад Смаленскам загінулі беларусы

У аварыі пад Смаленскам загінулі беларусы
Фота: smolensk-i.ru

Адначасова сутыкнуліся мікрааўтобус і тры фуры.

ДТЗ адбылося ўночы 5 ліпеня на трасе М-1 у Сафранаўскім раёне (Смаленшчына), паведамляе «Белсат» са спасылкай на smolensk-i.ru.

Аварыя адбылася побач з адцінкам дарожнай аўтаінспекцыі. Фура рэзка спынілася і ззаду ў яе рэзнуўся мікрааўтобус і два грузавікі. У выніку ДТЗ загінулі 2 чалавекі - кіроўца і пасажыр мікрааўтобуса. З паведамлення tass.ru, пасажыр выжыў і трапіў у лякарню.

«Кабіну Volvo не так моцна сціснула, а DAF наогул вывярнула, шмат паліцыянтаў, усе забарыкадаваныя, ад легкавушкі нічога не засталося, адны трупы», - паведамляюць мясцовыя жыхары.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках