26 красавiка 2024, Пятніца, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як гарадзенка пакарае галерэі Еўропы

1
Як гарадзенка пакарае галерэі Еўропы
ЮЛІЯ СТРАТОВІЧ

Зімой у беларускі была персанальная выстава ў Гамбургу, цяпер - у Барселоне.

Мастачка з Гародні Юлія Стратовіч наважыла выпрабаваць поспех і адправіла больш за 50 лістоў у галерэі Еўропы з просьбай арганізаваць выставу яе карцін, піша «Вечерний Гродно».

- Я напісала ў галерэі, і мне адказалі, але гэта былі не 2 лісты, а 52! Плюс велізарная доля шанцавання, адбіўся чалавечы фактар і ўдалыя абставіны, - кажа яна.

Дзяўчыну запрасілі прадэманстраваць свае карціны. За апошнія паўгода ў яе былі дзве персанальныя выставы ў Еўропе: зімой у Гамбургу, цяпер - у Барселоне.

Юлія вучылася ў Вільні ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце на спецыяльнасці «тэорыі і практыкі сучасных мастацтваў» і цяпер прафесійна займаецца творчасцю.

- Вядома, планую яшчэ выстаўляцца, - распавядае гарадзенка. - Але, па-першае, павінен быць новы матэрыял. Бо трэба здзіўляць не толькі гледача, але ў першую чаргу сябе. Дарэчы, выставы ў Гамбургу і Барселоне - гэта абсалютна розныя працы і перыяды. Па-другое, момант непрадказальнасці месцы. Я не ведаю, куды паеду і дзе апынуся праз месяц. Пішаш лісты ў сотню галерэй ва ўсёй Еўропе, і «месца» выбірае цябе. Ты не ведаеш, як будзе, дзе спынішся, што з грашыма.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках