18 траўня 2024, Субота, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотаздымак гарадзенскага актывіста ў сацыяльнай сетцы напалохаў міліцыю

19
Фотаздымак гарадзенскага актывіста ў сацыяльнай сетцы напалохаў міліцыю
Мiкалай Салянiк i Аляксандар Лаўрэнцеў

Аляксандра Лаўрэнцьева аштрафавалі на 490 рублёў за перфоманс «Беларусь - краіна для жыцця».

Брутальна затрыманы 3 ліпеня людзьмі ў цывільным, гарадзенскі грамадскі актывіст Аляксандр Лаўрэнцьеў паведаміў, што 4 ліпеня яго аштрафавалі на 490 рублёў у судзе Кастрычніцкага раёна Гародні, пасля чаго адпусцілі дадому.

Паводле інфармацыі «Гарадзенскай Вясны», Аляксандра Лаўрэнцьева судзілі паводле складзеных міліцыяй двух пратаколаў. За нібыта «непадпарадкаванне міліцыі» яго аштрафавалі на 5 базавых адзінак, яшчэ 15 базавых яму прысудзілі за правядзенне «несанкцыянаванага пікету». Так суд расцаніў фатаграфію, выстаўленую Лаўрэнцьевым на сваёй старонцы ў сацсетцы.

Учора, 4 ліпеня, журналісты і праваабаронцы амаль цэлы дзень чакалі Лаўрэнцьева ў Кастрычніцкім судзе. Ніякай дакладнай інфармацыі ім там даць не маглі. Нарэшце Лаўрэнцьева прывезлі ў канцы працоўнага дня і судзілі да 18.40.

Іншы актывіст, якога жорстка затрымалі ўчора сілавікі без апазнавальных знакаў, Мікалай Салянік па-ранейшаму знаходзіцца ў шпіталі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках