23 красавiка 2024, aўторак, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Siri перапыніла міністра абароны Вялікабрытаніі падчас выступу ў парламенце

4
Siri перапыніла міністра абароны Вялікабрытаніі падчас выступу ў парламенце

Siri паведаміла, што «знайшла ў інтэрнэце інфармацыю пра Сірыю» і пачала распавядаць пра Сірыйскія дэмакратычныя сілы.

Міністр абароны Вялікабрытаніі Гэвін Уільямсан не выключыў свой тэлефон падчас выступу ў парламенце і яго прамову перапыніў тэлефонны галасавы памочнік Siri, паведамляе eurointegration.com.

Відэа кур'ёзнага інцыдэнту размешчанае на Youtube.

Уільямсан распавядаў пра сітуацыю ў Сірыі, між іншым, пра Сірыйскія дэмакратычныя сілы, і ў гэты час Siri гучна паведаміла, што «знайшла ў інтэрнэце інфармацыю пра Сірыю» і пачала распавядаць пра Сірыйскія дэмакратычныя сілы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках