25 красавiка 2024, Чацвер, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі кубкаў кавы на дзень дапамогуць падоўжыць жыццё?

11
Колькі кубкаў кавы на дзень дапамогуць падоўжыць жыццё?

Навукоўцы высветлілі дзённую дозу напою для падаўжэння жыцця.

Супольнае даследаванне навукоўцаў з Нацыянальнага інстытута анкалогіі ЗША і Нацыянальнага інстытута здароўя ЗША праліло святло на станоўчы ўплыў кавы на працягласць жыцця чалавека.

Падчас аднаго з найбуйнейшых даследаванняў на тэму карысці кавы, навукоўцы прыйшлі да высновы, што ўжыванне папулярнага напою зніжае рызыку ранняй смерці, піша «Новое время» са спасылкай на Independent. Прынамсі, даследчыкі ўстанавілі, што сем кубкаў кавы на дзень зніжаюць рызыку ранняй смерці на 16 адсоткаў. Варта адзначыць, што Управа харчовых стандартаў Злучанага Каралеўства раней рэкамендавала выпіваць удвая менш кавы - да трох кубкаў на дзень.

Падчас даследавання навукоўцы аналізавалі звесткі звыш 500 тысяч чалавек ва ўзросце ад 38 да 73 гадоў. Кожны з удзельнікаў эксперыменту праходзіў поўнае абследаванне арганізма, запаўняў анкету, а таксама падаваў свае біялагічныя ўзоры для далейшага вывучэння даследнікамі.

Акрамя таго, навукоўцы аналізавалі звесткі аб шкодных звычках рэспандэнтаў, такіх як паленне і ўжыванне алкаголю, а таксама аб спажыванні імі кавы, напрыклад, аб колькасці выпітых імі кубкаў і перавагах у дачыненні да якасці кавы, дзе рэспандэнты адзначалі, якую каву ўжываюць рэгулярна - свежазмолатую, распушчальную, з малаком або без.

Даследаванне доўжылася 10 гадоў, цягам якіх памерлі звыш 14 тысяч рэспандэнтаў. У выніку навукоўцы ўстанавілі, што людзі з больш высокім узроўнем спажывання кавы жылі даўжэй. Напрыклад, даследаванне паказала, што ў тых удзельнікаў, якія выпівалі восем ці больш кубкаў кавы на дзень, рызыка смяротнасці была ніжэйшай на 14 адсоткаў у параўнанні з тымі, хто не ўжываў папулярны напой або выпіваў меншую колькасць кавы. У сваю чаргу, у тых, хто рэгулярна выпіваў ад сямі да васьмі кубкаў кавы на дзень, рызыка ранняй смерці была ніжэйшай на 16 адсоткаў.

«Чым менш кавы ўжывалі ўдзельнікі даследавання - тым вышэйшай у іх была рызыка ранняй смерці. Пры гэтым, на гэтую сувязь не ўплывала хуткасць метабалізму кафеіну. Гэтыя звесткі сведчаць аб тым, што ўжыванне кавы можа быць часткай здаровага харчавання», - адзначаюць даследнікі.

Адзначым, напярэдадні нямецкія навукоўцы з Дзюсельдорфскага ўніверсітэта імя Генрыха Гейне давялі, што спажыванне чатырох кубкаў кавы на дзень здольнае абараніць сэрцава-судзінныя клеткі ад пашкоджанняў і нават аднавіць іх.

Акрамя таго, нягледзячы на тое, што каву асацыююць з павышанай трывожнасцю, нядаўнія даследаванні паказалі, што некаторыя напоі, якія змяшчаюць каву, напрыклад, мока, могуць фактычна знізіць узровень трывогі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках