19 красавiка 2024, Пятніца, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўразвязе ўпершыню ў свеце апрабавалі мабільную сувязь 5G

1
У Еўразвязе ўпершыню ў свеце апрабавалі мабільную сувязь 5G

На ўсёй тэрыторыі ЕЗ доступ 5G будзе забяспечаны да канца 2020 года.

У Еўразвязе ўпершыню ў свеце апрабавалі мабільную сувязь пятага пакалення - 5G. Міністр транспарту і сувязі Фінляндыі Ганне Бернер патэлефанавала праз 5G-сетку міністру эканомікі і інфраструктуры Эстоніі Кадры Сімсан. Пробную камерцыйную сетку запусціў фінскі сотавы аператар Elisa, а цалкам яна запрацуе у 2019 годзе, піша «Европульс».

Новы тып сетак дазволіць павялічыць хуткасць перадачы звестак у некалькі разоў (хуткасць будзе дасягаць 2 гігабіты за секунду), да таго ж будзе расходаваць менш энэргіі, чым 4G. Гэта дазволіць зрабіць больш даступным інтэрнэт рэчаў, калі прылады будуць абменьвацца інфармацыяй паміж сабой.

На ўсёй тэрыторыі Еўразвязу доступ 5G будзе забяспечаны да канца 2020 года, згодна з новымі дамоўленасцямі, дасягнутымі паміж Еўрапарламентам і Радай ЕЗ у чэрвені.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках