8 траўня 2024, Серада, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча лідаруе ў ЕЗ у попыце на аўто без вуглевадародаў

Польшча лідаруе ў ЕЗ у попыце на аўто без вуглевадародаў
ФОТА: WIADOMOSCI.ONET.PL

Рост цікавасці да экалагічных аўтамабіляў падаграваюць дзяржаўныя праграмы.

У ЕЗ палякі лідаруюць у цікавасці да аўтамабіляў на аднаўляльным паліве.

У Польшчы 8,2% новых аўтамабіляў працуюць на альтэрнатыўных крыніцах энэргіі: электрычнасці або біяпаліве. Гэта больш, чым у іншых краінах ЕЗ, паводле звестак еўрапейскай службы статыстыкі Еўрастат, паведамляе euro-pulse.ru.

Следам за Польшчай ідзе Італія - 7,9% новых аўто там працуюць на аднаўляльных крыніцах, за ёй з вялікім адрывам - Вугоршчына (2,5%). Усяго ў ЕЗ амаль 3% новых аўтамабіляў, зарэгістраваных за апошні год, працуюць на альтэрнатыўным паліве.

Як адзначаюць экспэрты Еўрастата, рост цікавасці да экалагічных аўтамабіляў падаграваюць розныя дзяржаўныя праграмы. Напрыклад, дзяржаўныя банкі некаторых краін даюць ільготныя крэдыты для набыцця аўтамабіля на альтэрнатыўным паліве або ж уладальнік такога аўтамабіля вызваляецца ад падаткаў на транспарт. Акрамя таго, у некаторых краінах экалагічным аўтамабілям дазволена «аб'язджаць» коркі выдзеленай паласой для грамадскага транспарту, часам ім належыць бясплатная паркоўка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках